12 января 2018

На сённяшнi дзень «Беларусбанк» - гэта ўжо не проста банк са звыклымі банкаўскімі функцыямі. Мы iмкнемся рабіць значна больш для жыцця нашай краіны і грамадства, забяспечваючы фінансаванне розных сацыяльных праектаў і тым самым падтрымліваючы агульначалавечыя каштоўнасці.

«Беларусбанк» не абмяжоўваецца выключна фінансавай дзейнасцю, гэта банк сапраўдных каштоўнасцей!

Канцэпцыя календара на 2018г. заключаецца менавіта ў падтрымцы сапраўдных каштоўнасцей, блізкіх кожнаму: сям'я, здароўе, культура і інш. Грошы ж выступаюць толькі ў ролі інструмента, асновы, на базе якіх дасягаецца тое, што з’яўляецца па-сапраўднаму каштоўным. 

Сімвалам фінансавай падтрымкі ў календары стала манета, на ёй паказаны розныя сюжэты, якія адлюстроўваюць сферы дзейнасці, што падтрымліваюцца «Беларусбанкам».

 kalendar

Такiм чынам, карпаратыўны каляндар на 2018 год - гэта не проста набор прыгожых малюнкаў і лірычных разважанняў, гэта факты. За кожнай візуалізацыяй, за кожным словам стаіць рэалістычная справа, якая падтрымлівае сапраўдныя каштоўнасці нашага грамадства і нашай краіны.


kalendar2

НАСЦЕННЫ КАЛЯНДАР

kalendar3

Для кожнага развароту створана ўнікальная 3D-мадэль, якая ўвасабляе чалавечыя каштоўнасці.

Напрыклад, «сапраўдная каштоўнасць - сям'я».

Пад гэтай фразай таксама маецца на ўвазе рэальнае дзеянне. У рамках праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі кут» ажыццяўляецца будаўніцтва жылых дамоў для сем'яў, якiя выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказваецца дапамога такім сем'ям:

  • «Беларусбанкам» было пабудавана 14 катэджаў сямейнага тыпу ў розных рэгіёнах Беларусі.
  • Кожнай сям'і, якая пражывае ў доме ад банка, аказваецца спонсарская дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года.

 

Інтэрактыўны элемент календара

На апошняй старонцы календара размешчана 12 стыкераў з выявай сюжэту кожнага месяца. Стыкеры могуць стаць арганічным упрыгожваннем розных прадметаў ад блакнота да ноўтбука.

 kalendar4

НАСТОЛЬНЫ КАЛЯНДАР:

kalendar5

kalendar6

kalendar7

https://belarusbank.by/

Поделиться: